/ 25 марта, 2025

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, 24 сакавіка, супрацоўнікі Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі запрасілі дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Праўнукі пераможцаў” на казачны дыліжанс “Казачны свет Андэрсана”, прымеркаваны да 220-годдзя вядома казачніка. Бібліятэкар у даступнай форме пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка. Затым адбылося падарожжа ў дзіўную краіну, дзе жывуць яркія і непаўторныя героі Г.-Х. Андэрсана. Падчас мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыыкі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны па казках “Дзікія лебедзі”, “Русалачка”, “Снежная каралева”. Дзеці праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі твораў казачніка: называлі казку па малюнку, адгадвалі казачных персанажаў па апісанні. Затым чыталі ўслых урыўкі з казкі “Оле-Лукойе”, казку “Прынцэса на гарошыне”. Увагу дзяцей прыцягнула кніжная выстава з аглядам літаратуры “Цудоўных казак карагод”, а кнігі знайшлі сваіх чытачоў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий