/ 15 августа, 2019

14 жніўня маленькія наведвальнікі Шчорсаўскай сельскай бібліятэкі адправіліся ў чароўную краіну, якую засяляюць розныя добрыя і злыя героі: гномы і тролі, ведзьмакі і лясуны, Баба-Яга і Кашчэй Бессмяротны, Іван Царэвіч і Алена-Прамудрая. Бібліятэкар разам з чытачамі правяла  казачны турнір “Что за прелесть эти сказки”. Увазе дзяцей былі прапанаваны загадкі пра казачных герояў, віктарына “Лепшы знаўца казак”, казачная крыжаванка, усе разам успоміналі песні, якія выконваюць казачныя героі. Напрыканцы ўсіх чакалі невялікія прызы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий