/ 19 августа, 2024

17 жніўня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у фестывалі “Казіміраўскія выхадныя разам”. Святочнае мерапрыемства ў аграгарадку Уселюб, якое штогод праходзіць на тэрыторыі касцёла Святога Казіміра, даўно стала традыцыйным. Бібліятэка запрасіла гасцей фестывалю на інтэрактыўную пляцоўку “Літаратурны вернісаж”, якую склалі некалькі цікавых лакацый. Мастацкія і галіновыя выданні для дарослых і дзяцей былі прадстаўлены на выставе “Цяпло кніжных старонак”. Лялечны міні-тэатр “Казка ў госці запрашае” пазнаёміў маленькіх наведвальнікаў са сваімі героямі. На фота-лакацыі “Імгненні ў стылі рэтра” можна было сфатаграфавацца з карункавымі парасонамі, а таксама пачытаць прыгожыя вершы на беларускай мове.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий