Самым любімым жанрам літаратуры ў дзяцей былі і ёсць казкі. Бібліятэкар Кашалеўскай СБ ужо не першы год практыкуе наведванне мясцовага дзіцячага садка, каб правесці там гучныя чытанні казак. Добра, калі бацькі дома чытаюць дзецям. А калі не? Нажаль, у сучасным грамадстве і такое магчыма. Таму, ці вырасце дзіця чытачом, ці будзе “невукам”, у нейкім сэнсе залежыць і ад бібліятэкі. Чытанне ўслых маленькім дзецям – стратэгічны ход бібліятэкара Кашалеўскай СБ, яны ж будучыя чытачы бібліятэкі. Каб толькі хто бачыў, з якім задавальненнем яны слухаюць, і з якім нецярпеннем чакаюць наступнага прыходу бібліятэкара!
4 сакавіка бібліятэкар Алена Пятроўна Шынтар чытала дзеткам класіку жанра – казкі “Рэпка”, “Калабок”, “Церамок”, “Курачка-рабка” і інш.