/ 13 февраля, 2024

14 лютага ў Беларусі, як і ў многіх іншых краінах свету, адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг – знамянальная дата для ўсіх кнігалюбаў. Напярэдадні свята Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў другога курса  Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа на інтэрактыўны агляд літаратуры «Кніга – адзін з самых мудрых і каштоўных падарункаў».

Кніга – гэта частка нашай культурнай спадчыны. Яна аб’ядноўвае пакаленні, стагоддзямі перадаючы веды. Усё мяняецца з часам, але сіла ведаў застаецца ўсемагутнай! Кніга — гэта тая крыніца ведаў, з дапамогай якой магчыма знайсці адказ на любое пытанне. З яе дапамогай заўсёды можна атрымаць інфармацыю рознай ступені складанасці.

Кніга дапамагае нам жыць. У ёй утрымліваецца шматвекавая мудрасць аб прызначэнні чалавека ў свеце. Героі літаратурных твораў розных часоў вырашаюць для сябе вельмі важныя пытанні. Пра гэта і шмат іншае ішла гаворка падчас інтэрактыўнага агляду. Асобны акцэнт быў зроблены на пазітыўным уплыве кнігі на чалавека і яго стан.

Пазнавальна прайшла гульня “Літаратурная геаграфія”, дзе навучэнцы суадносілі пісьменнікаў з краінамі, якія яны прадстаўляюць.  У гульні-анаграме “Адным словам” камандамі адгадвалі назвы кніг і мастацкіх твораў.

Была прадстаўлена вялікая колькасць твораў айчынных і замежных аўтараў, класічная і сучасная літаратура, серыйныя кніжныя выданні,  бестселеры і навінкі бібліятэчнага фонду фонду.

Юнакі і дзяўчаты  расказалі пра свае любімыя  кнігі і літаратурныя густы.

Чытайце кнігі! Дарыце сабе і адзін аднаму радасць чытання!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий