20 жніўня Пятрэвіцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на літаратурную дэгустацыю “Кніга для ласуноў”. У меню былі прадстаўлены кнігі на любы густ: казкі, апавяданні, прыгоды, зборнікі вершаў і многае іншае. Дзеці з задавальненнем гарталі выданні з яскравымі ілюстрацыямі і кожны выбраў кнігу па свайму густу.