9 чэрвеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера ў кнігападарожжа “Дорогой сказок братьев Гримм”. Спачатку бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці знакамітых нямецкіх братоў-казачнікаў. Затым запрасіла да ўдзелу ў розных конкурсах – “Угадай па першаму слову”, “Правільная назва”, “Збяры імя”. Дзеці адказвалі на пытанні казачнай па казках, ім трэба было па пачатку казкі ўспомніць яе назву, па некалькіх радках адгадаць галоўнага казачнага персанажа, вызначаць якому казачнаму герою належыць прадстаўлены прадмет. Дзецям спадабаўся конкурс “Казачныя лічбы”, дзе яны ўспаміналі ў назвах якіх казак братоў Грым ёсць лічбы 2, 3, 4, 6, 12. Пераможцы атрымалі салодкія прызы і цікавыя бонусы.