25 сакавіка 2021 года для старэйшых класаў СШ №3 г. Навагрудка быў прадстаўлены агляд літаратуры “У адзінстве наша сіла” прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Навучэнцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў прысвечаных саюзным адносінам дзвюх дзяржаў, гісторыі народаў Беларусі і Расіі. Адзначалася і тое, што народы Беларусі і Расіі свята шануюць подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны: адкрываюцца музеі, выдаюцца кнігі пра вайсковыя падзеі.
Кніга «Пабрацімы» аўтара Міхаіла Шыманскага раскрывае тэму баявога братэрства расейцаў і беларусаў у барацьбе з фашызмам. У кнізе прадстаўлены нарысы аўтара аб малавядомых падзеях вайны, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца ўраджэнцы Беларусі. Не меншую цікавасць выклікаў фотоальбом Віктара Ліхадзедава «Блакада». Старыя паштоўкі, многія з іх мастацкія, фотаздымкі, дакументы і лісты жыхароў блакаднага Ленінграда сваім родным і блізкім распавядаюць пра блакаду горада, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і жыццё звычайных людзей.