/ 28 марта, 2025

Кожны год у нашай краіне ў дні вясенніх канікул праводзіцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай  кнігі. У бібліятэчным пункце, што размешчаны ў ФОК “Лідар”, таксама святочна адзначылі адкрыццё Тыдня. Тут было шумна і весела — наведвальнікі знаёміліся з новымі кнігамі і часопісамі, прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях. Тыдзень працягваўся —  супрацоўнікі бібліятэчнага пункта «бібліядэсантам» наведаліся да выхаванцаў прышкольных лагераў Гімназіі №1 і СШ№7. Рабяты даведаліся гісторыю «Кніжчыных імянін», здзейснілі падарожжа на «востраў чытання», удзельнічалі ў літаратурных віктарынах, конкурсах, і інсцэніравалі герояў казак, зрабілі ўзыходжанне на «гару казак», праплылі па імклівай плыні “ракі прыгод”, пераплылі “заліў вершаў” і, нарэшце, дабраліся да «Вострава Чытання». Усе выпрабаванні дзеці прайшлі годна. Самае галоўнае — хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што галоўны скарб – гэта кнігі, дзе можна даведацца шмат цікавых гісторый. Свята падарыла маленькім чытачам мора эмоцый, добры настрой, а яшчэ — жаданне болей чытаць і папаўняць свае веды.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий