Кніжна-часопісная палітра “Новости печатного двора” пазнаёміла з літаратурнымі навінкамі і цікавымі часопіснымі публікацыямі. Займальнай была і гульнёвая праграма з выкарыстаннем слоўнікаў па вызначэнню пэўных слоў замежнага паходжання, літаратурных герояў. Літаратурная віктарына патрабавала правільна разгадаць аўтара, яго твор і герояў. Добрыя ўсмешкі выклікалі пацешныя гісторыі з жыцця творчых асоб сусветнай літаратуры.