На абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі дзейнічае кніжная экспазіцыя «Душа народа ў іх творах жыве», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мастацкія, энцыклапедычныя, даведачныя, альбомныя і публіцыстычныя матэрыялы прадстаўленыя на кніжных паліцах. Самыя вядомыя паэтычныя радкі-цытаты маляўніча аздобленыя ўпрыгожылі выставу.