/ 10 февраля, 2016

14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку спаўняецца 60 год з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі абдылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству з творчасцю пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Юных удзельнікаў мерапрыемства, вучняў 2 класа ДУА СШ № 1, захапіў “Азбукоўнік” пісьменніка. Кожны жадаючы прачытаў на выбраную ім літару аповяд пра звяроў і птушак аб якіх напісаў аўтар. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек. Увазе юных чытачоў была прапанавана таксама цудоўная кніга “Сем цудаў Беларусі”.

Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава ”Дзівосны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.

IMG_1677

IMG_1667IMG_1675

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий