30 сакавіка ў зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі адбыўся кніжны вернісаж “Литературные портреты писателей серебряного века”. Ён быў прысвечаны асабліваму перыяду ў гісторыі літаратуры, які доўжыўся толькі некалькі дзесяцігоддзяў. Літаратурнае падарожжа ўключыла цікавыя звесткі аб паэтычным працэсе і літаратурных накірунках таго часу, вершаваныя радкі, выставу кніг з творамі пісьменнікаў сярэбранага веку, прэзентацыю і віктарыну. Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа былі актыўнымі ўдзельнікамі дыскусіі, мелі магчымасць паслухаць лірычныя радкі, прачытаць любімыя вершы.