На абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі амаль тыдзень працавала інтэрактыўная пляцоўка “Кніжныя вітаміны!”. Кніжная выстава знаёміла чытачоў з пазітыўнымі мастацкімі творамі і літаратурай пра здаровы лад жыцця. Бібліятэкары прадстаўлялі наведвальнікам мікс карысных парад, расказвалі цікавыя факты пра карысць чытання.