“Гучанне слоў жывых” – быў дадзены старт раённаму конкурсу чытальнікаў вершаў на беларускай мове. Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа прачыталі выбраныя імі вершы. Ім на самым пачатку была прапанавана квэст-гульня “Нефармальныя славутасці”. Удзел у ёй стаў магчымасцю больш падрабязнага знаёмства з вядомымі славутымі людзьмі зямлі беларускай.