12 красавіка прайшоў адборачны этап конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” у ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Навагрудка”. Журы заслухала 7 удзельнікаў. Конкурс прайшоў у рамках інфармацыйна-краязнаўчага туру “Праз бібліятэку да дабра і свету”, дзе, акрамя таго, да Году культуры былі прадстаўлены кніжныя выставы і фотавыстава “Пераўвасабленне ў літаратурных герояў”.