21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. З гэтай нагоды 21 лютага Ладзеніцкая сельская бібліятэка правяла конкурс выразнага чытання вершаў аб роднай мове “Як мілагучна наша мова”. Бібліятэкар расказала дзецям пра важнасць ведання сваёй роднай мовы і як яе лепш вывучыць. Быў зроблены агляд літаратуры па кніжнай выставе “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, а затым быў праведзены конкурс выразнага чытання вершаў. Дзеці чыталі вершы Э. Агняцвет, Л. Геніюш, Н. Галіноўскай і іншых аўтараў. Пераможцамі сталі Карына Казарэз, Сняжана Мядзведзева, Сюзанна Гардок.