/ 1 августа, 2024

1 жніўня ва Уселюбскай бібліятэцы прайшоў конкурс загадак “Что лежит в грибном лукошке?”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з грыбамі, якія растуць у нашых лясах, даведаліся пра адрозненні шкодных грыбоў ад карысных. Праявіўшы свае творчыя здольнасці, стараліся правільна размаляваць падрыхтаваныя карткі з выявамі грыбоў. Для таго каб знайсці адказ на загадкі пра грыбы, дзеці выкарыстоўвалі не толькі сваю інтуіцыю, але і шукалі адказы ў загаддзя падрыхтаванай літаратуры. Усіх актыўных удзельнікаў чакалі салодкія падарункі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий