Напярэданні свята вясны дзіцячы аддзел запрасіў дзяўчынак і хлопчыкаў 4-га класа СШ №1 на конкурсна-гульнёвую праграму “Маленькая гаспадыня вялікага дома”. Святочны настрой дапамаглі стварыць разнастайныя конкурсы. Дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Самая кемлівая”, “На што гэта падобна?”, “Прынцэса на гарошыне”, “Аўкцыён кветак”, “Кулінарная віктарына”. Хлопчыкі, разблытаўшы клубочак, знайшлі запіску і выканалі заданне – павіншаваць дзяўчынак.