З нагоды Міжнароднага дня сям’і Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў прыняць удзел у конкурснай праграме “Я і мая сям’я”. Дзеці пісалі словы-асацыяцыі да кожнай літары ў слове сям’я, працягвалі прыказкі пра сям’ю, разгадвалі крыжаванку. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай з выставы “Семью сплотить сумеет мудрость книг”, дзе былі прадстаўлены кнігі аб сямейным выхаванні, мастацкая літаратура для бацькоў і дзяцей, расказала пра ролю сям’і ў сучасным грамадстве.