25 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Конституция Республики Беларусь. К реформам – через обсуждение”. У канферэнц-зале бібліятэкі сабраліся для абмеркавання праекта дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Перад аўдыторыяй выступіла старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Каралько. Яна спынілася на асобных пунктах праекта, звярнула ўвагу на ролю жанчыны і прыярытэт сям’і ў новым праекце Канстытуцыі.