/ 19 марта, 2021

У краязнаўчае падарожжа “Хор трох пакаленняў” запрасіла наведвальнікаў 18 сакавіка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка. Мерапрыемства было прысвечана 95-годдзю стварэння Дзяляціцкай капэлы. Бібліятэкары распавялі прысутным пра гісторыю стварэння хору, яго кіраўнікоў і ўдзельнікаў і, канешне ж, пра выдатныя поспехі калектыву. Фотавыстава “Хор трох пакаленняў” знаёміла з фотагісторыяй харавой капэлы на працягу яе існавання. На мерапрыемстве прысутнічала былая ўдзельніца хору Каўцэвіч Раіса Іванаўна, якая з цеплынёй успамінала ўдзельнікаў капэлы, іх паездкі не толькі па былому Савецкаму Саюзу, але і за мяжу. Яна нагадала адну з упадабаных ёю песень і ўсе прысутныя дапамаглі ёй у выкананні песні “Ой, Нёман, бацька мой, Нёман”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з назапашанымі матэрыяламі пра Дзяляціцкую народную харавую капэлу для таго, каб людзі і праз пакаленні ведалі пра сапраўдныя таленты сваёй малой радзімы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий