/ 16 мая, 2025

           14 мая ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бюбліятэкі прайшла краязнаўчая гасцёўня “Подых вякоў”.  Асноўным апавядальнікам была Наталля Іванаўна Чарняўская, былы навуковы супрацоўнік дома-музея Адама Міцкевіча. Гарачымі апладысментамі дзякавалі прысутныя за душэўны, шчыры аповед пра горад і яго гісторыю. Сярод удзельнікаў гэтага займальнага падарожжа ў мінулыя стагодзі нашага горада была Марыя  Адамаўна Манюк, якая расказала пра знаёмства з прапраўнукам А.Міцкевіча. Гамановіч Марыя Васільеўна прынесла кнігі і фотаздымкі з сямейнага архіва, на якіх адлюстраваны Навагрудскі замак. Кожны з удзельнікаў падзяліўся сваей гісторыяй пра горад. Напрыканцы была “беларуская гарбата” травяных збораў Навагрудчыны з  хатнім пірагом  і  абмеркаваннем тэмы наступнай сустрэчы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий