12 жніўня ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі, што размяшчаецца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар”, ў другі раз прайшла краязнаўчая гульня “Знаешь ли ты свой город?”. Наведвальнікі з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне-латарэі з пытаннямі аб Навагрудку, складвалі пазлы з выяваміі славутасцяў Навагрудка, размалёўвалі замак у любімыя колеры. Кніжная выстава “Навагрудак у кніжным люстэрку” пазнаёміла з літаратурай аб нашым горадзе. Удзельнікі змаглі праверыць свае веды і даведацца шмат новага і цікавага пра родны горад.