/ 19 сентября, 2019

Пазнаёміцца з гістарычна-культурнай спадчынай Гродзенскага краю менавіта 18 верасня ў дзень святкавання 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці дазволіла краязнаўчая палітра “75 год Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця”.  Літаратурныя крыніцы  звярнуліся   да  старонак гісторыі, якая налічвае шмат стагоддзяў,  не абыйшлі ўвагай  мы і дзень сённяшні. Цікавымі былі   кнігі, якія расказалі пра Гродзеншчыну ў мастацкай літаратуры. Пазнавальнай была і экспазіцыя літаратуразнаўчых крыніц. Выданні розных гадоў сталі добрай нагодай знаемства  з гістарычнай, культурнай, духоўнай спадчынай Гродзенскага Панямоння, цудоўнай прыродай гэтага найпрыгажэйшага кутка Беларусі, сучаснымі населенымі пунктамі. Экспанавалася літаратура, у якой прыводзяцца звесткі аб знакамітых людзях, жыццё і дзейнасць якіх звязана з нашай вобласцю.

Інтэрактыўная магнітная карта-гульня “Гродзеншчына гістарычная” пазнаёміла з геральдыкай краю, а таксама з цікавымі гісторыка-культурнымі і архітэктурнымі славутасцямі рэгіёну. Гістарычная тэматыка атрымала працяг у прадстаўленых макетах Навагрудскай раённай бібліятэкі і Навагрудскай ратушы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий