/ 20 сентября, 2019

19 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Краязнаўчая палітра “Ад гісторыі краіны да гісторыі вобласці” пазнаёміла з матэрыяламі, якія датычацца гістарычнага і культурнага шляху Гродзенскай вобласці. Людзі, падзеі і факты сталі тэмай інфармацыйнага блоку мерапрыемства. Адметнасць Гродзенскага рэгіёна і ўклад у яго жыццё Навагрудчыны былі таксама пазначаны. Выкарыстоўваліся відэасюжэты, якія характэрызавалі геаграфічнае, эканамічнае, культурнае жыццё рэгіёна. Увазе прысутных была прадстаўлена экспазіцыя літаратуры і зроблены агляд мастацкіх кніг, дзеянне якіх адбываецца на Гродзеншчыне. Слайдавая прэзентацыя суправаджала  інтэрактыўную магнітную карту-гульню “Гродзеншчына гістарычная”. Яна  пазнаёміла з геральдычнай спадчынай Гродзенскай вобласці і з цікавымі архітэктурнымі славутасцямі рэгіёну. Студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа сталі актыўнымі ўдзельнікамі  вызначэння культурных аб’ектаў Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий