/ 24 февраля, 2022

23 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася краязнаўчая студыя “Напалеон Орда. Гісторыя, захаваная  ў фарбах”. Яна прысвячалася 215-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака, піяніста, педагога, літаратара і асветніка і Году гістарычнай памяці. Асобныя моманты яго біяграфіі і творчай дзейнасці леглі ў аснову мерапрыемства. Гульнёвая электронная віктарына распачала спаборніцтва па вызначэнню аўтарства асобных палотнаў мастакоў. Быў адзначаны музычны талент кампазітара, гучала  музычнае відэапрысвячэнне “Паланэз памяці Шапэна”. Не засталіся без увагі кніжныя выданні і вялікая колькасць мастацкіх альбомаў, прысвечаных Напалеону Ордзе. Юнакі і дзяўчаты, навучэнцы аграрнага каледжа, добра спраўляліся з цікавым  заданнем “Пытанні з канверта. Адкажы з дапамогай кнігі”. Самі канверты ўпрыгожвалі маркі з выявай Напалеона Орды. У 2007 годзе на міжнародным конкурсе марак яны, дарэчы, увайшлі ў дзесятку лепшых. Пытанні тычыліся месц, з якімі было звязана жыццё мастака, яго сяброў, калекцый літаграфій і іх месцазнаходжання на сённяшні момант, прызнання яго значнага ўкладу ў сусветную культуру, а таксама выкарыстання выяў яго замкаў на грашовых банкнотах узору 2000 года.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий