/ 20 января, 2020

18 студзеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, ў рамках года малой Радзімы, прайшла краязнаўчая віктарына “Любая Любча”.  Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні пра Любчу – аб далёкім мінулым, падзеях Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых людзях Любчанскага краю.  Дзеці паказалі выдатныя веды – упэўнена адказвалі на пытанні калі была заснавана Любча, калі атрымала  грамату на магдэбургскае права, калі ў Любчы была заснавана друкарня, з якога па які год у час Вялікай Айчыннай вайны пасёлак быў акупіраваны немцамі. Таксама дзеці добра ведаюць сваіх землякоў, знакамітых людзей  любчанскай зямлі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий