/ 7 апреля, 2022

7 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла краязнаўчую студыю “Зямля пад белымі крыламі Уладзіміра Караткевіча”, прысвечаную 50-годдзю з дня публікацыі вядомага беларускага твора. Гасцямі студыі сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Іх чакала знаёмства з цікавымі фактамі пра кнігу-юбіляр і гісторыя яе напісання.

Акрамя таго, што дзяўчаты бліжэй пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Караткевіча, разгадалі крыжаванку, кодавым словам якой было прозвішча аўтара. Падабраць правільную назву прадметам сялянскага побыту ў гульні “Знайдзі назву” навучэнцам удалося лёгка і хутка.

Справіліся яны і з заданнем “Шыфроўка”, склаўшы літары алфавіту ў правільным парадку. У выніку яны атрымалі пасланне класіка беларускай літаратуры будучым пакаленням.

Цікавым аказаўся тэст “Хто ты з твораў Караткевіча?”.

Усё пачутае юныя чытачы змаглі замацаваць у мультымедыйнай віктарыне “Караткевіч: ад А да Я”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий