/ 29 марта, 2021

26 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся круглы стол, прысвечаны 860-годдзю стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа па замове прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Удзельнікамі мерапрыемства сталі настаяцель храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія г. Навагрудка протаіерэй Вадзім Кузьміч, супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі гісторыі і школьнікі. Айцец Вадзім адзначыў, што педагогам вельмі важна даносіць да падрастаючага пакалення звесткі аб святых і святынях Белай Русі, каб яны маглі асэнсаваць іх веліч і ўклад у духоўную спадчыну зямлі беларускай, асновай якой з’яўляецца праваслаўная вера. Запрошаным быў прадэманстраваны інтэграваны ўрок па гісторыі Беларусі і «Асновах праваслаўнай культуры» на тэму «Еўфрасіння Полацкая — святая зямлі беларускай». Ва ўроку ўдзельнічалі навучэнцы 7 класа Валеўскай школы. З настаяцельніцай Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра, Ігуменняй Еўдакіяй, доктарам гістарычных навук, прафесарам Э. С. Ярмусікам і  намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» В. Г. Казаком прайшлі зносіны па дыстанцыйнай сувязі.

 Затым прагучаў аповед аб лёсе святыні — Крыжа прападобнай Еўфрасінні.

Напрыканцы была прэзентавана выстава кніг «Еўфрасіння Полацкая — заступніца зямлі беларускай».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий