У зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі прайшоў круглы стол “Будучыня аб’ядноўвае моладзь”. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў і моладзі, прафілактыка асацыяльнага ладу жыцця сярод моладзі, без ўвагі не засталіся асновы бяспечных паводзін на дарогах сярод моладзі. Перад падлеткамі выступілі прадстаўнікі аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, прадстаўнікі РАУС, валеолаг ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Н.М. Жураўская. Выстава лепшых кніжных навінак на любы чатацкі густ прадэманстравала магчымасці кнігі ў арганізацыі вольнага часу падлеткаў і моладзі.