4 лістапада з нагоды 99-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў зале пасяджэнняў адбыўся «круглы стол»-лекцыя «Правда и ложь на весах истории». Да ўвагі аўдыторыі была арганізавана тэматычная кніжная выстава, прадэманстравана прэзентацыя “Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе этапы”. У рабоце круглага стала прыняў удзел кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч. У сваім грунтоўным выступленні ён зрабіў гістарычны экскурс і аналіз кастрычніцкіх падзей 1917 г. Бібліятэцы Уладзімір Яўгенавіч падарыў сваю кнігу.