/ 21 июня, 2022

16, 17 чэрвеня ў Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы прайшло незвычайнае мерапрыемства – гэта была крыжаванка “Падбіраем беларускія адпаведнікі”. У час летніх канікукул у вёску прыехала шмат дзяцей з гарадоў, дзе, як правіла, іх навучанне праходзіць на рускай мове, і, як аказалася, ім нялёгка думаць па беларуску. З малодшымі дзецьмі адгадвалі крыжаванку “Лесвічка загадак” з часопіса “Вяселка”, штосьці бралі і з інтэрнэта. Было цікава, але, нажаль, дзецям цяжка даецца беларуская мова, таму бібліятэкар гэта ўзяла на заметку і плануе далей працаваць у гэтым кірунку.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий