/ 12 октября, 2020

9 кастрычніка напярэдадні прафесійнага свята віншаванні і ўзнагароды прымалі спецыялісты клубных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, педагогі дзіцячай школы мастацтваў, вопытныя і маладыя спецыялісты, чыя дзейнасць звязана са стварэннем і захаваннем культурных каштоўнасцяў.

У фае раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці работнікі кожнай установы культуры прадставілі выставы, расказалі аб працы і сваіх дасягненнях. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла выставу-экспазіцыю “Культурная спадчына роднай зямлі”, дзе кожная галіна культуры была прадстаўлена літаратурная старонкай. Бібліятэчная міні-галерэя “Імгненне” была прадстаўлена выставай “Фотарэалізм ў дэталях” мастачкі Юлія Літавар. Аўтар сама прадстаўляла свае работы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий