/ 20 сентября, 2021

16 верасня ў рамках Дзён еўрапейскай спадчыны ў Беларусі Навагрудская раённая бібліятэка арганізавала квэст “Гістарычны ваяж”. Удзельнікамі квэсту сталі навучэнцы Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. Разам з бібліятэкарам дзеці вырашалі “Замкавыя загадкі”,  адкрывалі “Кніжныя крыніцы” і пазнавалі “Навагрудскія славутасці”. Месцам дзеяння квэсту сталі чытальная зала, дзе была разгорнута  кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Гісторыка-культурная спадчына Еўропы”, і міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”. Дзеці ў цікавым фармаце адкрывалі для сябе таямніцы навагрудскай гісторыі. Дарэчы, у гэтым годзе #ЕвропейскиеДниНаследия (#EuropeanHeritageDays) прысвечаны тэме інклюзіўнай і разнастайнай спадчыны і закліканы стымуляваць шырокі ўдзел насельніцтва ў культурным жыцці, умацаваць разнастайнасць і ушанаваць яе належным чынам, а таксама падкрэсліць, як узаемадзеянне з людзьмі і суполкамі, якія прадстаўляюць іншыя культуры, можа ўзбагаціць наша жыццё.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий