У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падлеткаў. Каб сфармаваць у дзяцей пачуццё любові і адданасці Радзіме 31 ліпеня прайшла квэст-гульня «Край мой – гонар мой». Кожны з удзельнікаў паспрабаваў адказаць на пытанне: Што такое ў яго разуменні Радзіма? Падчас гульні дзеці адказвалі на пытанні пра Радзіму, атрымлівалі літары за правільныя адказы і ў канцы склалі ключавое слова.