/ 10 мая, 2024

З нагоды Дня Перамогі Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 7 класа прыняць удзел у квэст-гульні “Нас чакае перамога”. Дзве каманды на чале з капітанамі выконвалі заданні на розных станцыях. На станцыі “Помнік вайны” ўдзельнікі гульні складвалі пазлы з выявамі знакамітых помнікаў “Смага” (Брэсцкая крэпасць) і “Няскораны чалавек” (Хатынь). Дзеці паказалі добрыя веды на станцыі “Літаратурная”, якая вызначыла лепшых знаўцаў твораў ваеннай тэматыкі. На станцыі “Пераможная” збіралі словы з рассыпаных літар, якія абазначаюць магутную ваенную тэхніку. Дзецям спадабалася мерапрыемства, якое дало магчымасць праверыць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама атрымаць новую інфармацыю. Усе на выдатна справіліся з заданнямі, перамагла дружба.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий