/ 13 марта, 2020

12 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася квэст-гульня “Па старонках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, удзел у якой прынялі вучні сярэдняй школы №3.  Старт квэсту дала камандная размінка. Удзельнікі з прапанаваных набораў літар складалі прававыя тэрміны. Абедзьве каманды выдатна справіліся з заданнем і атрымалі па два гульнявыя элементы ў выглядзе пазлаў. У наступным туры каманды прайшлі выпрабаванне на веданне сучаснага дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь. Далей падказкі прывялі каманды ў чытальную залу, дзе іх чакаў “Тэставы тур”. Каб справіцца з гэтым заданнем гульцы звярнуліся да тэксту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы згуртаванай працы да фінальнага тура кожная з каманд атрымала ўсе неабходныя элеманты галаваломкі пад назвай “Контуры”. Усяго іх было шэсць. І каманды на чале з капітанамі правільна вызначылі, што патрэбна з пазлаў у выглядзе 6 абласцей скласці нашу Рэспубліку Беларусь. У выніку, менавіта гэтае заданне патрабавала найбольшай увагі, кемлівасці і  ўзаемасупрацоўніцтва. Але і такая “геаграфічная” галаваломка была з поспехам вырашана. Удзельнікі атрымалі невялікія прызы, але самае галоўнае – набылі ў бібліятэцы новыя веды. Квэст атрымаўся па-сапраўднаму інтэлектуальным, цікавым і беларускім.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий