/ 3 марта, 2020

Удзельнікі клуба аматараў кветкаводства і агародніцтва, які дзейнічае пры Кміцянскай СБК, загадзя рыхтуюцца да вясновых агародніх работ. Падчас чарговай сустрэчы, якая прайшла пад назвай “Кветнік пачынаецца з семечкі…”, жанчыны-ўдзельніцы клуба дзяліліся вопытам пра асаблівасці вырошчвання кветкавай расады, каб пасля стварыць на ўчастку кветнік сваёй мары. У кожнай гаспадыні ёсць свае сакрэты, каб менавіта яе кветнік зіхацеў на ўсю вёску і добра, што клуб аматараў кветкаводства і агародніцтва “развязвае” ім языкі, і яны дзеляцца сваімі ведамі і ўмельствам з іншымі. А тут важна ўсё – і як рыхтаваць грунт, і якія ёмкасці лепш за ўсё для гэтага выкарыстаць, і як падрыхтаваць насенне, і якія ўмовы неабходныя для прарошчвання. А потым галоўным становіцца догляд за расадай. Лепш, чым аматаркі Кміцянскага клуба кветкаводства і агародніцтва, пра гэта ніхто не раскажа. А калі яны сабраліся разам, то і кветнік будзе лепшы на ўсю вёску, пачатак якому якраз і быў пакладзены на практычных занятках. Тады яго удзельнікі пасеялі кветкавую расаду.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий