Чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах “Дабрадзея” Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку, якое адбылося 27 ліпеня прайшло ў форме лекцыі-падказкі “Дзівосны свет лекаў”. Лета гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць сабраць гаючыя травы. Вядома, гэтыя «народныя лекі» вельмі папулярныя сярод членаў клуба, таму свежая інфармацыя пра іх збор і выкарыстанне была ўспрынята з цікавасцю. Сустрэча, як заўсёды прайшла ў прыемнай атмасферы з кубачкам гарбаты з лекавых траў.