/ 16 октября, 2024

15 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурны салон «Лермонтов. Поэт и полновластный гений», прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння рускага паэта Міхаіла Лермантава. Гасцямі салона сталі навучэнцы другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Яны пазнаёміліся з нялёгкім жыццёвым шляхам і творчым лёсам класіка. Кароткае, але яскравае жыццё паэта пакінула глыбокі след у сусветнай літаратуры. Ён напісаў звыш 400 вершаў, 25 паэм, 7 аповесцей, 5 драм. Як у кроплі вады, у шматлікіх гэтых творах адбіўся яго драматычны лёс. Цікавыя факты з біяграфіі паэта прапанавала медыявіктарына “Лермантаў: знаёмы і незнаёмы”. Юнакі і дзяўчаты выканалі заданне “12 зорак рускай літаратуры”, дзе з дапамогай партрэтаў пісьменнікаў расшыфравалі ключавое слова. Прагучалі прыгожыя і кранальныя вершы Міхаіла Лермантава пра каханне. Да прагляду быў прапанаваны відэаролік “Чаму Пячорын – «герой нашага часу»?” Да юбілею паэта аформлена выстава-экспазіцыя “Імя яго стагоддзі не сатруць”. Акрамя літаратурных твораў на ёй прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці Лермантава: успаміны сучаснікаў, артыкулы літаратурных крытыкаў.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий