Лета – дзіўны час для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Лета — гэта пара адпачынку, смелых падарожжаў і вясёлых прагулак. А яшчэ, вядома, лета — гэта час чытаць! Бо так прыемна адкрыць любімую кніжку і апынуцца ў чароўным, хвалюючым свеце дзіўнай гісторыі. У Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы на працягу лета працуе летняя бібліятэчная пляцоўка “Лета кніжнае – будзь са мной”. Наведваюць яе дзеці з бацькамі, якія тут гуляюць у настольныя гульні, малююць, чытаюць кніжкі, удзельнічаюць у мерапрыемствах, заводзяць новыя знаёмствы і проста прыемна і цікава праводзяць свой вольны час.