14 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў гімназію да дзяцей з прышкольнага лагера з конкурсна-забаўляльнай праграмай “Лета з цікавай кнігай”. Інтэлектуальныя і спартыўныя заданні хлопчыкі і дзяўчынкі сустракалі з вялікай цікавасцю і актыўнасцю. З задавальненнем яны чыталі вершы, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, знаёміліся з новымі часопісамі і кнігамі. Павесялілі ўсіх дружныя адказы на ўважлівасць. За цікавым заняткам час праляцеў хутка!
Дзіцячыя ўсмешкі, добры і пазітыўны настрой сталі сапраўднай ўзнагародай для бібліятэкараў, якія атрымалі запрашэнне прыходзіць у госці часцей. Пасля мерапрыемства дзеці змаглі выбраць сабе спадабаную кніжку і абяцалі прыйсці ў бібліятэчны пункт разам з бацькамі.