Весела і з карысцю праводзяць лета дзеці ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Так 8 жніўня для іх было арганізавана гульнёвае асарці “Спички не тронь – в спичках огонь”. Бібліятэкар яшчэ раз нагадала дзецям, што сабою прадстаўляе пажар, чаму нельга гуляць з запалкамі, як правільна карыстацца электрапрыборамі. Гаварылі аб правілах паводзін пры пажары. Падчас пазнавальнай віктарыны “Будь осторожен с огнем” адказвалі на пытанні па пажарнай бяспецы, разгадвалі красворд, загадкі па тэме.
11.08 дзеці наведалі бібліятэку, каб паўдзельнічаць у гульні-віктарыне “Экалагічны экспрэс”. Спаборнічалі паміж сабой дзве каманды “”Юныя эколагі” і “Сябры прыроды”. Сярод конкурсаў былі такія як “Адгадай расліну”, “Чацвёрты лішні”, “На лясной палянцы”. Самым цікавым аказаўся конкурс “Пацешныя звяркі”, дзе каманды паказвалі звяроў і патрэбна было здагадацца – хто ж гэта? Перамагла дружба, абедзве каманды паказалі выдатныя веды з жыцця звяроў, раслін, птушак, насякомых, прадэманстравалі што яны ўмеюць правільна весці сябе на прыродзе і гатовы яе абараняць.