Запрашаем навагрудчан і гасцей горада ў «Летнія чытальні», якія пры ўмове добрага надвор’я працуюць у гарадскім скверы. Гэта цудоўная магчымасць, схаваўшыся ад спёкі ў цені парасонаў, адпачыць і пачытаць. У чытальнях наведвальнікам будзе прадастаўлена свежая перыёдыка. Да паслуг самых маленькіх чытачоў інтэлектуальныя і настольныя гульні.