Літаратурна-археалагічная экспедыцыя “Спадчына вабіць сучаснікаў” была праведзена з беларускім археолагам, кандыдатам гістарычных навук, старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалаем Крывальцэвічам. Галоўным кірункам даследаванняў Мікалая Крывальцэвіча з’яўляецца археалогія бронзавага веку. Археалагічныя калекцыі і даследаванні , асэнсаванне знаходак стала тэмай размовы і сустрэчы. Мікалай Крывальцэвіч вывучаў старажытныя паселішчы і могільнікі. Адкрыў некалькі соцен новых археалагічных помнікаў на тэрыторыі Паўдневай Беларусі. Выступленне дапаўнялася прэзентацыяй, падрыхтаванай археолагам. Пэўную зацікаўленасць выклікалі і археалагічныя літаратурныя крыніцы бібліятэчнага фонду. Археолаг падарыў бібліятэцы сваю кнігу “Археалягічныя адкрыцьці сьвету”. Сустрэча была цікавай для тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай продкаў.