25 лютага чарговым мерапрыемствам у рамках сумеснага праекта з Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжам стаў літаратурна-гістарычны хранограф «Ефрасіння Полацкая – нябесная заступніца Беларусі», прысвечаны 920-годдзю асветніцы і мецэнаткі, заснавальніцы жаночага і мужчынскага манастыроў, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве, першай жанчыне гэтага гістарычнага перыяду, кананізаванай у святыя. Хранограф быў пабудаваны з улікам пэўных дат біяграфіі святой і дакументальных звестак аб ёй. Аповед пра яе жыццё быў дапоўнены відэаматэрыяламі. Цікавымі былі і практычныя заняткі, даўшыя магчымасць паспаборнічаць у майстэрстве напісання літар і слоў, якімі яны выглядалі ў далёкім XII cтагоддзі. Славесны партрэт Ефрасінні дапамаглі дапоўніць радкі вершаў беларускіх паэтаў, якія прачыталі студэнты, прыняўшыя ўдзел у конкурсе на лепшую іх дэкламацыю. Ужо не адно стагоддзе вобраз асветніцы прыцягвае ўвагу іканапісцаў, мастакоў, кампазітараў, літаратараў. Гэта адлюстроўвалася і ў аглядзе літаратуры з прыцягненнем кнігі – агіяграфічнага твора “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, часопісных публікацый, ілюстраваных альбомаў. Праверыць веды дапамагла віктарына з падказкамі з кніжных крыніц.