20 мая Навагрудак абраў дэлегатаў для ўдзелу ў V Усебеларускім народным сходзе. У межах мерапрыемства бібліятэкай была прадстаўлена літаратурна-інфармацыйная кампазіцыя “Кніга як сімвал разумення”. З дапамогай кніг была адлюстравана гісторыка-культурная і духоўная спадчына беларускага народа. У рамках дзён культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Наваградку (19-20 мая) з выставай пазнаёміліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Хасэ Багіяна Перычы і першы сакратар Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада Марцінес.