/ 28 июля, 2025

26 ліпеня на воз.Літоўка ў дванаццаты раз прайшоў фестываль бардаўскай песні памяці У.С. Высоцкага “Музыка сэрцаў”. Усіх прыхільнікаў таленту паэта і барда Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на літаратурна-інтэрактыўную пляцоўку “Уладзімір Высоцкі: песні, ролі, біяграфія”. Аднайменная кніжная экспазіція прадставіла шматлікія паэтычныя зборнікі, біяграфічныя і літаратурна-крытычныя матэрыялы, а таксама пазнаёміла з навагрудскімі старонкі Уладзіміла Сямёнавіча Высоцкага. Былі прадстаўлены топ-фактаў “Уладзімір Высоцкі. Асаблівыя прыкметы”. Наведвальнікаў пляцоўкі чакалі настольная мемары-гульня “Песні Высоцкага” і “Кінаролі Высоцкага”. Экспанавалася кампазіцыя-калаж ручной працы з выявамі 96 помнікаў Высоцкаму ва ўсім свеце, храналагічная кампазіцыя фестывалю,  кампазіцыя-калаж з фільмаграфіяй У. Высоцкага, кінапробамі У. Высоцкага, фільмамі з песнямі і мелодыямі У. Высоцкага. Аўтар ідэі і выканаўца Сяргей Віктаравіч Акуліч таксама быў сярод гасцей пляцоўкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий