14 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-краязнаўчая студыя «Мой раён – мой гонар», прысвечаная 85-годдзю з часу ўтварэння Навагрудскага раёна. Да святкавання юбілею далучыліся навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар прадставіла літаратурны агляд “Гісторыя раёна ў кнігах”. Непаўторнасць і ўнікальнасць нашага раёна прадэманстраваў хіт-парад “Навагрудскі раён у цікавых фактах”. Інтэлектуальная гульня-віктарына “Сцежкамі роднага краю” пазнаёміла з архітэктурнымі, прыроднымі, культурнымі і прамысловымі славутасцямі навагрудскай зямлі. Напрыканцы юнакі і дзяўчаты адрасавалі роднаму Навагрудскаму раёну шчырыя віншаванні і пажаданні.